Пра вытворчасць
Уласны вытворчы комплекс для кватэр, загарадных дамоў і камерцыйных аб’ектаў.
У нас уласны вытворчы комплекс, дзе вырабляем святлопразрыстыя канструкцыі для кватэр, загарадных дамоў і камерцыйных аб’ектаў. Працуем з рознымі профільнымі сістэмамі і падбіраем матэрыялы пад задачы аб’екта: цеплаізаляцыя, ветравыя нагрузкі, дызайн, бюджэт. Вырабляем як стандартныя, так і нестандартныя вокны і дзверы.
Вытворчыя цэхі
- Цэх ПВХ-канструкцый — класічныя вокны, дзверы і разсоўныя партальныя сістэмы.
- Цэх алюмініевых канструкцый — цёплыя і халодныя вокны, дзверы, пад’ёмна-ссоўныя парталы і фасаднае ашкленне.
- Цэх шклопакетаў — аўтаматызаваная зборка адна- і двухкамерных шклопакетаў стандартных і складаных форм: аркі, трапецыі, трохвугольнікі.
- Цэх ламінацыі — наносіць дэкаратыўныя плёнкі розных колераў і фактур пад дрэва і метал.
- Зборачны цэх — выраб адліваў, нашчэльнікаў, маскітных сетак і падваконнікаў.
Кантроль якасці на кожным этапе
Кантралюем якасць на ўсіх этапах — ад падрыхтоўкі матэрыялаў да фінальнай праверкі гатовага вырабу. Перад адпраўкай на аб’ект спецыялісты правяраюць геаметрыю, швы і камплектацыю.
Уласная вытворчасць дазваляе выконваць індывідуальныя патрабаванні заказу і гарантаваць якасць вырабаў.
Уласная вытворчасць у Мінску
Аўтаматызаваная нямецкая лінія Urban і кантроль якасці на кожным этапе вырабу.
Хуткі старт
Зробім дакладны
разлік анлайн
Пакіньце свае кантакты. Наш менеджар ператэлефануе, абмяркуе ваш праект і прапануе варыянты ашклення.